Летась 25 кастрычніка на нядзельным мітынгу ў Віцебску Арцём Ісакаў распыліў газавы балёнчык у бок сілавікоў, якія былі ў цывільным, паведамляе«Вясна».
У справе дзевяць пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі. Ісакава абвінавацілі ў гвалце супраць гэтых сілавікоў, якія не былі ніяк абазначаныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхару Гомля прысудзілі 3 гады калёніі за гвалт над міліцыянтамПершапачаткова маладога чалавека затрымалі ў межах адміністрацыйнага разбору, за парушэньне закону аб масавых мерапрыемствах яго аштрафавалі на 270 рублёў.
Аднак 28 кастрычніка была заведзеная крымінальная справа, і ад таго часу ён знаходзіўся ў СІЗА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У бусе білі, ужылі электрашокер». Ідзе суд над айцішнікам, на якога наехаў міліцэйскі бусНа суде дзяржаўная абвінаваўца Крысьціна Мацьвеева запрасіла для Арцёма Ісакава 6 гадоў пазбаўленьня волі.
Судзьдзя Сяргей Будрэвіч пакараў падсуднага на 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.