Прычына — «удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаваньне законнаму патрабаваньню службовай асобы». Рашэньні вынесла судзьдзя Кастрычніцкага раёну Менску Алена Жывіца.
Акрэдытаваная ў Менску і Маскве журналістка Люцыя Чыркі (Luzia Tschirky) была вызваленая з Кастрычніцкага РУУС пасьля ўмяшаньня швайцарскіх дыпляматаў. Паводле Чыркі, 31 студзеня яна і яе беларускія знаёмыя ішлі ў кавярню і былі схопленыя на скрыжаваньні каля сьвятлафора. У РУУС ёй не дазволілі патэлефанаваць у амбасаду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасла Беларусі выклікалі на размову пасьля затрыманьня швайцарскай журналісткіУ сувязі з інцыдэнтам у Дэпартамэнт замежных спраў Швайцарыі быў запрошаны беларускі пасол Аляксандар Ганевіч.
На сваёй старонцы ў «Твітэры» Люцыя Чыркі, якая прысутнічала на разглядзе пратаколу Казьлюк, пракамэнтавала яе 20-дзённы арышт і тое, што адбывалася ў судзе: «Прысуд ня мае дачыненьня да рэальнасьці. Пасьля вынясеньня прысуду я выказала сваё неразуменьне. Сакратар суду патлумачыла мне, што выкліча міліцыю, калі я неадкладна не пакіну будынак».