Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасла Беларусі выклікалі на размову пасьля затрыманьня швайцарскай журналісткі


Міністры замежных спраў Беларусі і Швайцарыі Ўладзімер Макей (зьлева) і Іньняц’ё Касіс на цырымоніі адкрыцьця амабасады Швайцарыі ў Менску, 13 лютага 2020
Міністры замежных спраў Беларусі і Швайцарыі Ўладзімер Макей (зьлева) і Іньняц’ё Касіс на цырымоніі адкрыцьця амабасады Швайцарыі ў Менску, 13 лютага 2020

Дэпартамэнт замежных спраў Швэйцарыі выклікаў пасла Беларусі Аляксандра Ганевіча для размовы ў сувязі з затрыманьнем у Менску швайцарскай журналісткі.

Карэспандэнтка швайцарскай тэлерадыёкампаніі SRF Люцыя Чыркі (Luzia Tschirky) была затрыманая 31 студзеня і правяла некалькі гадзін у менскай міліцыі. У той дзень адбываліся акцыі пратэсту, аднак Чыркі кажа, што яна і знаёмая з мужам ішлі ў кавярню, калі іх усіх затрымалі.

Чыркі мае акрэдытацыю беларускага МЗС. Яна кажа, што паказвала супрацоўнікам у форме свой пашпарт і акрэдытацыю, але ўсё роўна апынулася ў РУУС. Толькі пасьля ўмяшаньня швайцарскай амбасады яе вызвалілі празь некалькі гадзін.

«Лічу, што гэта было чыстае беззаконьне», — сказала журналістка свайму СМІ пасьля вызваленьня.

На сустрэчы ў Дэпартамэнце замежных спраў Швайцарыі паслу Беларусі Аляксандру Ганевічу паведамілі, што Швайцарыя асуджае затрыманьне журналісткі і патрабуе вызваленьня «ўсіх незаконна затрыманых». Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным на старонцы Дэпартамэнту ў Twitter.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG