Такі крок, на яго думку, можа дапамагчы зьмяніць меру стрыманьня для топ-мэнэджэраў, якія знаходзяцца ў зьняволеньні.
У Менску ў сераду сабраліся сваякі некаторых фігурантаў справы «Белгазпрамбанку». Васкрасенскі на сустрэчы зь імі заўважыў, што непублічнасьць — галоўная памылка родных фігурантаў крымінальных спраў. Паводле яго, ён сёньня «правёў пэўныя сустрэчы і перамовы з тымі, хто прымае рашэньні», паведамляе «Інтэрфакс».
Пасьля гэтых кансультацый Васкрасенскі прапанаваў сваякам фігурантаў зьвярнуцца да Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першы суд у справе «Белгазпрамбанку» адбудзецца 4 лютага. Ці будзе на ім прысутнічаць Бабарыка, не паведамляецца«Глыбокапаважаны Аляксандр Рыгоравіч, нашы блізкія знаходзяцца ў зьняволеньні доўгіх 8 месяцаў. Такім чынам яны ўжо адбываюць пакараньне і глыбока раскайваюцца ў зробленым. Прыняўшы пад увагу факт поўнага прызнаньня віны нашых блізкіх, мы просім вас скарыстацца магчымасьцю, якую дае дзеючае заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Мы, блізкія затрыманых, зьвяртаемся да вас, гаранта Канстытуцыі і справядлівасьці, і просім разгледзець пытаньне зьмены меры стрыманьня для нашых родных. Вы, як клапатлівы бацька, разумееце важнасьць таго, каб карміцель быў у сям’і. Мы просім вас даць магчымасьць нашым блізкім вярнуцца ў свае сямʼі і працаваць на карысьць дзяржавы. Нашы блізкія не павінны пакутаваць праз палітычныя амбіцыі аднаго нясьпелага чалавека, які сваёй няўмелай гульнёй паставіў пад удар дзясяткі людзей», — гаворыцца ў пачатку прапанаванага Васкрасенскім звароту.
Васкрасенскаму здаецца, што гэты зварот можа дапамагчы фігурантам справы.