Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы суд у справе «Белгазпрамбанку» адбудзецца 4 лютага. Ці будзе на ім прысутнічаць Бабарыка, не паведамляецца


Плякат з выявай Віктара Бабарыкі
Плякат з выявай Віктара Бабарыкі

Папярэдняе пасяджэньне заплянаванае ў Вярхоўным судзе.

4 лютага пройдзе папярэдняе судовае пасяджэньне ў крымінальнай справе ў дачыненьні былога старшыні праўлення ААТ «Белгазпрамбанк» Віктара Бабарыкі і іншых абвінавачаных, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суду.

«З шасьцю абвінавачанымі заключаныя дасудовыя пагадненьні аб супрацоўніцтве, у сувязі з чым для вырашэньня пытаньня аб прызначэньні судовага разбору па крымінальнай справе на 4 лютага 2021 года прызначана папярэдняе судовае паседжаньне», – інфармуе прэс-служба Вярхоўнага суду.

Ці будзе на ім прысутнічаць Бабарыка, не паведамляецца.

Згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам, прысуд Вярхоўнага суду ўступае ў сілу з моманту абвяшчэньня і абскарджаньню ў апэляцыйным парадку не падлягае. Адвакаты Бабарыкі і праваабаронцы выступілі з крытыкай такога рашэньня і заявілі, што Бабарыку пазбавілі права на абскарджаньне прысуду. У адпаведнасьці зь беларускім заканадаўствам, на прысуд Вярхоўнага суду можна падаць толькі наглядную скаргу на імя старшыні.

Былога кіраўніка Белгазпрамбанка абвінавачваюць у «атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры арганізаванай групай», а таксама «легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры» паводле ч. 3 арт. 430 і ч. 2 арт. 235 КК Беларусі.

Акрамя яго, паводле ч. 3 арт. 430 таксама абвінавачваюцца шэсць топ-мэнэджараў банку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG