Паводле абвінавачаньня, 9 лістапада ў чаце «Дамброўка-5» праграміст абразіў начальніка 3-га ўпраўленьня ГУБАЗіК МУС Міхаіла Бедункевіча, напісаўшы: «На вул. Галубка жыве адна з галоўных м****й ГУБАЗа». Тым самым прынізіў гонар і годнасьць, асабістыя і прафэсійныя якасьці афіцэра, паведамляе «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хімія» і «хатняя хімія»: у Менску вынесьлі першы прысуд за шэсьце ў Курапаты і асудзілі яшчэ аднаго палітвязьняМалчанава затрымлівалі 25 лістапада. Падчас допыту супрацоўнікі ГУБАЗіК прымусілі яго прасіць прабачэньня на відэа. Наступным разам сьледчы прапанаваў кампэнсаваць маральную шкоду ў памеры 2000 рублёў. Грошы сям’я пералічыла на рахунак Беларускага дзіцячага госьпісу.
На судзе Аляксей сказаў, што прызнае віну. Патлумачыў, што ў той момант знаходзіўся ў «цяжкім эмацыйным стане». Убачыў інфармацыю пра Бедункевіча ў тэлеграм-канале «МотолькоПомоги» і вырашыў напісаць у раённым чаце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Справу лекара і журналісткі за распаўсюд зьвестак аб тым, што забіты Раман Бандарэнка быў цьвярозы, перадалі ў судСудзьдзя Ала Бушава пацікавілася, ці не аспрэчвае ён, што «падарваў аўтарытэт Бедункевіча?». Малады чалавек сказаў, што ў чаце «Дамброўка-5» не было радыкальных заклікаў, адпаведна, ня думаў, што паведамленьне выкліча такую рэакцыю.
Пацярпелы на суд не зьявіўся, як і два сьведкі — Ляйховіч і Верабей. Яны напісалі хадайніцтвы, каб агучылі іх папярэднія паказаньні, спаслаўшыся на неабходнасьць удзелу ў «апэратыўных мерапрыемствах».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 6 гадоў зьняволеньня. Пяць чалавек пакаралі за пашкоджаньне аўтамабіля жонкі міліцыянтаМіхаіл Бедункевіч на службе ў органах унутраных спраў ад 1994 году. Падчас апытаньня расказаў, што жыве на Дамброўцы, вырашыў пашукаць чат раёну. Так убачыў паведамленьне Малчанава. Паводле Бедункевіча, ён «ніколі не ўчыняў супрацьпраўных дзеяньняў, таму стала непрыемна, адчуваў перажываньні».
Адвакатка заявіла хадайніцтва аб спыненьні крымінальнай справы ў сувязі з прыцягненьнем падабароннага да адміністрацыйнай адказнасьці. Пракурор Папкоў папрасіў прысудзіць Малчанаву 1,5 года абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).
Апошняе слова падсуднага прызначана на 4 лютага ў 14.10.