Рашэньне прынятае пасьля справаздачы апэратыўнага штабу ў папярэджаньні завозу і распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі, паведамілі ў прэс-службе расейскага ўраду.
Ад 8 лютага на ўзаемнай аснове будуць адноўленыя пасажырскія чыгуначныя зносіны па маршруце Масква — Менск, Масква —Калінінград і цягнікоў санкт-пецярбурскага фармаваньня з прыпынкам у беларускай сталіцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейская чыгунка пракамэнтавала магчымы перавод паставак беларускіх нафтапрадуктаў і калійных угнаеньняўТаксама ад 8 лютага павялічыцца колькасьць рэгулярных авіярэйсаў Масква —Менск з трох да пяці штотыдзень, а таксама адновяцца паветраныя зносіны з Растову-на-Доне і Санкт-Пецярбургу ў Менск па адным рэйсе на тыдзень.
Чыгуначныя зносіны паміж Расеяй і Беларусьсю адсутнічалі амаль год, ад сакавіка 2020-га. Колькасьць авіярэйсаў істотна скарацілі, пасажыры былі абкладзеныя шэрагам патрабаваньняў.