Судзьдзя Першамайскага раёну Менску Максім Трусевіч асудзіў 30-гадовага Мікіту Харловіча на 5 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Мужчыну пакаралі за падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках шляхам вырабу «кактэйляў Молатава», піша «Вясна».
Дзеяньні Харловіча кваліфікавалі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 295-3 (Незаконныя дзеяньні з прадметамі, дзеяньне якіх заснавана на выкарыстаньні гаручых рэчываў) і арт. 13 ч. 2 арт. 293 (Удзел у масавых беспарадках).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За гвалт да міліцыянтаў 22-гадовага пратэстоўца асудзілі на 4 гады калёнііМікіту затрымалі 27 верасьня супрацоўнікі ГУБАЗіКу ў менскай Курасоўшчыне каля лесапаласы: у хлопца з сабой былі дзьве бутэлькі «кактэйлю Молатава» — ён ішоў іх тапіць у тэхнічным вадаёме, але не пасьпеў. На судзе ён заявіў, што ў аддзяленьні яго білі, каб атрымаць «патрэбныя паказаньні» для відэароліка. У выніку яго вымусілі іх даць.
Харловіча абвінавацілі, што ён вырабіў два гаручыя прадметы — «кактэйлі Молатава», якія захоўваў у сябе ў падвале, а 27 верасьня ўзяў іх з сабой і пайшоў на пратэст, «аднак злачынства не было даведзена да канца па незалежных ад яго абставінаў з прычыны спыненьня злачыннай дзейнасьці супрацоўнікамі МУС».
Мікіта прызнаў віну ў вырабе «кактэйляў Молатава», але паводле другога артыкулу не: ён не зьбіраўся ўдзельнічаць у масавых беспарадках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі за «масавыя беспарадкі» судзяць непаўналетнягаХарловіч абвінаваціў сьведку ў паклёпе
На судзе праз скайп, са зьмененым голасам і ў балаклаве дапыталі знаёмага — Аляксандра Качанава, які сьведчыў супраць Мікіты. Харловіч заявіў, што гэтыя паказаньні сьведкі-знаёмага — «поўны паклёп і хлусьня»:
«Я ніколі не казаў Сашу, што хачу прымяніць „кактэйлі Молатава“ на нейкіх акцыях пратэсту. Я яму і не казаў, што вырабляў іх. Сашу затрымалі 9-12 жніўня. І я ня ведаю, што ён цяпер адпрацоўвае перад супрацоўнікамі ГУБАЗіКу, якія ён грахі замольвае. Гэта заведама лжывыя паказаньні супраць мяне».
Зьвесткі адваката
Харловічу таксама інкрымінавалі радыкальную перапіску ў тэлеграм-чаце «Мінск 97», што нібы пацьвярджае ягоны намер удзельнічаць у масавых беспарадках, але Мікіта адмаўляе, што пісаў такое. Адвакат знайшоў у телеграме карыстальніка дакладна з такім самым нікам, як і ў Харловіча.
Таксама адвакат заявіў, што ператрусы ў Харловіча 27 і 28 верасьня правялі незаконна, без афіцыйнага дазволу пракурора. Больш за тое, незаконна правёўшы ператрус, міліцыянты канфіскавалі прадметы, якія не адносяцца да матэрыялаў справы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 304 арыштаваных, 137 аштрафаваных. Праваабаронцы палічылі выракі студзеня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнікі ПА АБСЭ заклікалі ўлады Беларусі вызваліць палітвязьняў і пакараць адказных за катаваньні