Суд, у якім пройдзе першае слуханьне ў «справе Бабарыкі», абгарадзілі. ФАТАФАКТ

Агароджа вакол суду Маскоўскага раёну, Менск, 3 лютага 2021. Фота «МотолькоПомоги»

Будынак суду Маскоўскага раёну Менска абнесьлі агароджай. Менавіта там, але пад юрысдыкцыяй Вярхоўнага суду, 4 лютага адбудзецца папярэдняе судовае паседжаньне ў справе супраць топ-мэнэджараў «Белгазпрамбанку».

Пакуль няма інфармацыі, ці прывязуць у чацьвер у суд самога Віктара Бабарыку, які цягам 20 гадоў узначальваў «Белгазпрамбанк».

Былога кіраўніка «Белгазпрамбанку» абвінавачваюць у «атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры арганізаванай групай», а таксама «легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры» паводле ч. 3 арт. 430 і ч. 2 арт. 235 КК Беларусі.

Акрамя яго, паводле ч. 3 арт. 430 таксама абвінавачваюцца шэсць топ-мэнэджараў банку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першы суд у справе «Белгазпрамбанку» адбудзецца 4 лютага. Ці будзе на ім прысутнічаць Бабарыка, не паведамляецца