1 лютага так званы «Круглы стол дэмакратычных сіл», які ўзначальвае Юры Васкрасенскі, зьвярнуўся да кіраўніка Сьледчага камітэту Івана Наскевіча з просьбай зьмяніць меру стрыманьня студэнтам беларускіх ВНУ, якія цяпер знаходзяцца ў СІЗА, піша «Наша ніва».
У заяве гаворыцца, што зьмяненьне меры стрыманьня пакажа «справядлівасьць і міласэрнасьць беларускага правасудзьдзя».
У «сьпіс Васкрасенскага» трапілі 14 асобаў: Кася Будзько, Настасься Булыбенка, Арцём Вінакураў, Вікторыя Гранкоўская, Тацяна Якельчык, Марыя Каленік, Яўген Каліноўскі, Ягор Канецкі, Уладзіслаў Марціновіч, Яна Арабейка, Ксенія Сырамалот, Ільля Трахтэнберг, Глеб Фіцнэр, Ільля Мігно.
У сьпісе адсутнічае Алана Гебрэмарыям, якая хоць і ўдзельнічае ў студэнцкім руху, але фармальна студэнткай ужо не зьяўляецца.
Сам Васкрасенскі ўстрымаўся ад камэнтароў, на ягоным тэлеграм-канале на момант публікацыі таксама няма інфармацыі аб просьбе да СК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка адказаў на ініцыятыву Васкрасенскага аб амністыі 213 палітвязьняў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Студэнта Вінакурава за заклік да страйку асудзілі на тры гады «хіміі». Відэа, фота ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу