Пракуратура апратэставала спыненьне справы супраць Тацяны Севярынец і Алены Касновай

Тацяна Севярынец, архіўнае фота

Выканаўца абавязкаў пракурора Віцебску Кірыл Дубаў апратэставаў рашэньне суду, які 19 студзеня спыніў адміністрацыйную справу ў дачыненьні Тацьцяны Севярынец і Алены Касновай, паведаміла «Віцебская вясна».

Судзьдзя 19 студзеня палічыла недаказаным, што яны праводзілі пікет у лесапарку і прынесла затрыманым прабачэньні.

Кірыл Дубаў жа сьцьвярджае, што выснова пра недаказанасьць «была зробленая заўчасна, без належнага дасьледаваньня абставінаў правапарушэньня».

Пратэст мусіць разгледзець абласны суд: альбо адхіліць яго, альбо задаволіць і накіраваць справу на новы разгляд.

Тацяну Севярынец, Алену Каснову і яшчэ некалькіх жанчын затрымалі 13 студзеня ў Шпілеўскім лесе пад Віцебскам падчас заняткаў скандынаўскай хадой. Суткі яны правялі ў ізалятары, іх не кармілі.

Справу Севярынец і Касновай спынілі 19 студзеня, а 20 студзеня іншы суд спыніў справу і астатніх трох затрыманых: Раісы Кухто, Людмілы Камінскай і Людмілы Валадкевіч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Справы супраць Тацяны Севярынец і Алены Касновай за скандынаўскую хаду спынілі за недаказанасьцю
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пэнсіянэрак са сталічнай Малінаўкі пакаралі працяглымі адміністрацыйнымі арыштамі