Суд зь невядомай прычыны праходзіць у закрытым рэжыме. Руслан Парфёнаў зьбіраў подпісы ў падтрымку вылучэньня кандыдаткай на прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай і праводзіў агітацыю за яе ў палескім рэгіёне.
Напярэдадні выбараў яго затрымалі. У яго дома адбыўся ператрус. Маці расказвала, што міліцыя шукала «вожыкаў» — для спыненьня руху транспарту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Мазыры затрымалі актывіста «Страны для жизни». Яму пагражае крымінальная справаНа БТ і АНТ паказалі сюжэт пра затрыманьне нібыта Руслана Парфёнава. Але ў кадры быў зусім іншы чалавек — і па росьце, і па целаскладу.
«Цяпер, наколькі я ведаю, гэты чалавек, які „засьвяціўся“ ў кадрах дзяржаўнага тэлебачаньня, дае сьведчаньні на судзе супраць Руслана», — зазначылі сваякі актывіста.
Ім не патлумачылі — на якой падставе суд праходзіць у закрытым рэжыме.
Наступнае паседжаньне адбудзецца 17 лютага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яшчэ ніколі ня бачыла такой хлусьні». Маці актывіста «Страны для жизни» пракамэнтавала сюжэт АНТУ менскі cьледчы ізалятар за «масавыя беспарадкі» трапіў асноўны склад гомельскай каманды Сьвятланы Ціханоўскай. Гэта Тацяна Канеўская, Юры Ўласаў, Дзьмітрый Івашкоў, Аляксандар Шабалін і жыхар Мазыра Руслан Парфёнаў.