У Горадні знайшлі павешаным былога супрацоўніка АМАП. Трагедыя адбылася 25 студзеня, піша горадзенскі блог s13.ru.
Паводле крыніц выданьня, цела 21-гадовага мужчыны знайшлі павешаным у здымнай кватэры аднаго з горадзенскіх шматпавярховікаў. Летась у верасьні ён звольніўся з АМАПу, на момант здарэньня быў беспрацоўным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень–кастрычнік 2020. Мы — сьведкі. „«Зэкі» з нараў падскочылі ад жаху“. АБНАЎЛЯЕЦЦАУдава расказала s13.ru, што ня можа да канца паверыць у вэрсію суіцыду. У дзень трагедыі яна гаварыла з мужам Максімам за 2 гадзіны да сьмерці і не заўважыла нічога дзіўнага ў голасе або гутарцы.
«Ён быў дома, зьбіраўся паехаць у гэты дзень да бацькоў у іншы горад, прасіў зарэзэрваваць яму білет, што я і зрабіла. Перад гэтым зьбіраўся з братам у аквапарк. Але ўвечары перастаў адказваць на ўсе тэлефанаваньні — мае, брата, сяброў. Я прыехала дадому і ўбачыла ўсё... Мяне зьбянтэжылі і ключы, якія кінулі на падлогу, і разьбітая лямпа... Пры гэтым у Максіма не было ніякіх ранак ці парэзаў», — расказала ўдава загінулага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Tribuna: Старэйшы брат Дзевятоўскага зьдзейсьніў спробу суіцыдуЗь ейных словаў, Максім звольніўся зь міліцыі летась у верасьні па стане здароўя. Перад гэтым быў на бальнічным, у жніўні ня браў удзелу ў падзеях на вуліцах Горадні.
«Ён заўсёды імкнуўся трымацца нэўтральнай пазыцыі, не прымаў нічыйго боку. Але казаў, што пайсьці супраць людзей ён ня здолее», — прыгадала словы мужа суразмоўца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Другая сьмерць у войску за два дні: афіцэр учыніў самагубстваУ горадзенскай міліцыі s13.ru пацьвердзілі, што нябожчык працаваў у атрадзе міліцыі асаблівага прызначэньня да верасьня.
«У супрацоўніка міліцыі былі апалітычныя погляды, і ягонае звальненьне ніяк не зьвязана з падзеямі ў краіне. Ён даўно зьбіраўся звальняцца», — паведамілі ў прэс-службе УУС Горадзенскага аблвыканкаму.
У сям’і загінулага засталася маленькая дачка.