За два дні лютага трое рабочых «Нафтану» далучыліся да нацыянальнага страйку

Максім Навіцкі

Да страйку на наваполацкім прадпрыемстве «Нафтан» далучыўся кіроўца будаўнічага трэсту 3 СУ 95 Максім Навіцкі, паведамляе тэлеграм-канал страйкаму.

У прыватнасьці, рабочы заявіў, што выступае «супраць дыктатара, які захапіў уладу сілай, разбурыў веру ў закон і правасудзьдзе, эканоміку краіны».

У першы дзень лютага 2021 году да страйку на «Нафтане» далучыліся яшчэ двое рабочых.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Наваполацкім «Нафтане» зьявіліся новыя ўдзельнікі нацыянальнага страйку
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы дарадца расейскага ўраду Андэрс Осьлюнд пра грошы Лукашэнкі, «Беларуськалій» і КГБ