Пра далучэньне да страйку зь 1 лютага заявіў яшчэ адзін работнік ААТ «Нафтан», сьлесар заводу «Палімір» Дзьмітры Саюноў. Ён мае агульны стаж працы 6,5 года. Жанаты, мае дваіх дзяцей (20 гадоў, 13 гадоў), паведамляе страйкам «Нафтану».
Таксама пра страйк з 1 лютага заявіў і ахоўнік Віталь Мезенцаў.
Удзельнікі нацыянальнага страйку патрабуюць між іншага адстаўкі Лукашэнкі, новых свабодных выбараў, вызваленьня палітвязьняў і пакараньня вінаватых у гвалце над мірнымі пратэстоўцамі.