Што значыў Барыс Ельцын для Расеі, кім ён увойдзе ў расейскую гісторыю, рэфарматарам ці няўдачнікам? Што значыў першы прэзыдэнт Расеі для Беларусі, які балянс плюсаў і мінусаў гэтай гістарычнай постаці? Чаму Ельцына шануюць Лукашэнка і Пуцін?
Над гэтымі пытаньнямі ў «Праскім акцэнце» разважаюць палітычны аналітык Сяргей Навумчык і філёзаф Максім Гаруноў.
Гаруноў
- Для Расеі Ельцын — першы і пакуль апошні кіраўнік дзяржавы, які быў абраны дэмакратычна
- Ён паводзіў сябе як палітык, ён імкнуўся падабацца выбарнікам
- Гэта ня вельмі стасуецца з гістарычным шляхам
- Калі Пуцін пачне казаць, што Ельцын быў кепскім прэзыдэнтам, тады пытаньне — а хто зрабіў Пуціна пераемнікам?
- На гэтым заснаваная легітымнасьць Пуціна
- Пуцін таксама ня можа сказаць, што ён сваім цяперашнім становішчам абавязаны «найвялікшай геапалітычнай катастрофе ХХ стагодзьдзя»
- Якім будзе заўтра расейскае грамадзтва, такім Ельцын у гэтае заўтра і ўвойдзе
- У Екацерынбургу ў музэі Ельцына ўся экспазыцыя збудаваная на ідэі, што ён прынёс расейцам свабоду, ён адкрыў для іх сьвет
- Чым больш чорнаю будзе будучыня Расеі, тым горш будзе трактавацца Ельцын
- У музэй Ельцына раз на паўгода прыходзяць мясцовыя казакі і патрабуюць нешта ў музэі памяняць
Навумчык
- Ельцын увойдзе ў гісторыю як кіраўнік Расеі, які прызнаў незалежнасьць Беларусі
- Ён ня быў альтруістам ні ў адносінах да Беларусі, ні адносна правоў чалавека
- Падпісаньне Белавескіх пагадненьняў было вынікам змаганьня Ельцына за ўладу з Гарбачовым
- Прызначэньне пераемнікам Пуціна пахавала дэмакратычныя пэрспэктывы Расеі
- Першыя гады кіраваньня Ельцын сапраўды быў дэмакратам
- Лукашэнка — няўдзячны чалавек, яго павага да Ельцына тлумачыцца ня ўдзячнасьцю
- Лукашэнка ад Ельцына атрымліваў усё, што хацеў
- Расея адносна Беларусі засталася імпэрыяй
- Шушкевіч напісаў: Барыс Ельцын — сапраўдны дэмакрат, сапраўдны расеец, з усімі яго моцнымі рысамі і недахопамі
- Ці быў бы прэзыдэнт Навальны адносна Беларусі меншым імпэрыялістам, чым быў Ельцын? Я ў гэтым ня ўпэўнены
- Ельцын за ўсе гады прэзыдэнцтва ня ціснуў на друк, нягледзячы на самую шалёную крытыку
- Я не ўяўляю гэтага ні ад Пуціна, ні ад Лукашэнкі, ні ад Навальнага