Сяргея Броўку затрымалі паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП нібыта за сьцяг на бальконе, які міліцыянты ўбачылі 29 студзеня. Лекар на судзе сказаў, што такім чынам праявіў сваю грамадзянскую пазіцыю, піша канал «Вясна назірае».
Хірург уваходзіць у адміністрацыю дваровых чатаў «Жудро-суседзі» і «Тарасава». Пра яго затрыманьне 30 студзеня паведаміла прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава. Падчас ператрусу зь яго кватэры сілавікі вынесьлі кампутарную тэхніку і «пратэставую сымболіку». Раніцай 1 лютага яму прысудзілі 15 дзён арышту.
Агулам за першую палову дня 1 лютага Натальля Бугук пасьпела прысудзіць па 15 дзён арышту 6 асобам, у тым ліку Натальлі Іосуб, дачцэ фінансавага аналітыка Вадзіма Іосуба, і старшаму выкладчыку катэдры фізычнай электронікі і нанатэхналёгій Белдзяржунівэрсытэту Паўлу Пятрову. Адной затрыманай Бугук прысудзіла штраф у 870 рублёў.
9 лютага судзьдзя, якая адправіла за краты Сяргея Броўку, будзе судзіць палітзьняволеных журналістак Дар’ю Чульцову і Кацярыну Андрэеву паводле крымінальнага артыкулу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістку Кацярыну Андрэеву этапавалі з Жодзіна ў Менск, праз тыдзень чакаецца суд ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З каго складаецца беларускі пратэст?