«Што тычыцца інтэграцыйных працэсаў, я зыходжу з таго, што ў нас агульная пазыцыя, што інтэграцыя ўзаемна карысная. Нам трэба інтэгравацца шчыльней, рэалізоўваць увесь патэнцыял саюзнай дамовы, у тым ліку тыя элемэнты збліжэньня, злучэньня патэнцыялу нашых эканомік, якія туды закладзеныя. А гэта самыя розныя пытаньні, аж да адзінай валюты», — цытуе чыноўніка ТАСС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Крэмль будзе да апошняга змагацца за Лукашэнку», — Аркадзь МошэсПры гэтым Дзьмітры Мядзьведзеў дадаў, што ў Беларусі крыху зьмянілася сытуацыя і трэба, каб яна нармалізавалася ўнутры краіны. Але ён упэўнены, што інтэграцыйны рух павінен працягнуцца, бо «ніякай альтэрнатывы няма».
«Адзін час беларускія калегі папракалі, што мы на іх цісьнем, што хочам хутчэй нешта зрабіць. Але не, мы ня цісьнем, проста нам уяўляецца, што гэта ў нашых інтарэсах», — дадаў намесьнік кіраўніка Савету бясьпекі Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніца RT Сіманьян на зьезьдзе сэпаратыстаў прапанавала далучыць Данбас да РасеіПа яго словах, справа не ў палітыцы, гэта «проста чалавечыя адносіны паміж жыхарамі Расеі і Беларусі, асаблівыя брацкія стасункі».
«А іншае — прагматычныя меркаваньні. Беларуская эканоміка цалкам заточаная на расейскую эканоміку. Значыць, яны значную частку тавараў пастаўляюць сюды, іх у іншых месцах нідзе не чакаюць. Менавіта таму шчыльная інтэграцыя паміж эканомікамі, прыняцьце найважнейшых рашэньняў у сфэры рэгуляваньня ў інтарэсах дзьвюх краін», — сказаў Дзьмітры Мядзьведзеў.