Мэтады і тактыкі пратэсту падзеленыя на некалькі катэгорый.
Як адзначаюць аўтары сайту metodist.me, грамадзянскі супраціў — спосаб, якім звычайныя людзі змагаюцца за свае правы, свабоду і справядлівасьць, не выкарыстоўваючы гвалту. На онлайн-плятформе сабралі асноўныя формы пратэставай негвалтоўнай актыўнасьці: эканамічныя санкцыі, інфармацыйная вайна, грамадзянскі нагляд, мітынгі, пісьмовыя звароты, страйкі, байкоты, узаемадапамога і іншае.
Пакуль сайт працуе толькі на расейскай мове.
Уверсе інтэрнэт-старонкі сабраныя таксама навіны, якія тычацца пратэстаў у Беларусі, пэтыцыяў і зваротаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць беларусаў, якія падалі заяўкі на альтэрнатыўны «Сход», перасягнула 300 чалавек ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расказваем не пра камбайны, а пра звольненых». Як былыя журналісты дзяржаўных СМІ стварылі канал «Я снимаю»