Вядомаму беларускаму мастаку Міколу Купаву 31 студзеня спаўняецца 75 гадоў.
Мікола Купава нарадзіўся ў Воршы ў 1946 годзе. Жыве ў Менску. Працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, акварэлі, малярства і эксьлібрыса. Дасьледуе беларускую архітэктуру, у прыватнасьці аршанскае абарончае і сакральнае дойлідзтва.
Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, дзяржаўных літаратурных музэях Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых установах.
Менавіта ён у 1991 годзе стварыў эталён дзяржаўнага сьцягу Рэспублікі Беларусь.
Міколу Купаву ўзнагародзілі памятным мэдалём да 100-годзьдзя БНР.
У 2020 годзе мастак перахварэў на каранавірус, ляжаў у шпіталі, але акрыяў ад хваробы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мікола Купава: Галоўны мой твор — эталён дзяржаўнага бел-чырвона-белага сьцягу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бронзавы звон, дзьверы сядзібы, плякаты Зянона. У Менску адкрылася выстава да 30-годзьдзя БНФ. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спадар Свабода. Як у Менску ў канцы 1970-х ладзілі падпольную друкарню