Адна з найлепшых беларускіх баскетбалістак Алена Леўчанка паведаміла пра пераход у клюб «Панатынаікос», самы тытуляваны ў Грэцыі.
«Амаль два гады... Боль... Страх... Сумневы... Расчараваньне за расчараваньнем... Стомленасьць... Здрада... Пачуцьцё адмаўленьня... Падзеньне і ўздым, зноў і зноў... Турма... Каранавірус. Я перажыла гэта. Гэта мая праўда, мая гісторыя, якую я працягваю пісаць», – напісала яна ў інстаграме.
Алена Леўчанка — адна зчы гуляючы найлепшых баскетбалістак у гісторыі Беларусі. Яна выступала за зборную з 2001 года, двой ў складзе нацыянальнай каманды на Алімпійскіх гульнях. У 2010 годзе згуляла ў фінале жаночай НБА і была прызнана лепшай цэнтравой чэмпіянату сьвету.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У мяне зьявіліся вошы». Леўчанка расказала пра жорсткія ўмовы на Акрэсьціна. Праваабаронца: гэта катаваньнеЦяпер яна падтрымлівае рух спартоўцаў супраць гвалту і фальсыфікацый на выбарах. Яе двойчы засудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту, яна адбыла 15 дзён арышту.
Леўчанка выехала зь Беларусі пасьля таго, як адсядзела 15 дзён у турме на Акрэсьціна ў нечалавечых умовах.