Шосты дзень трымае галадоўку ў буда-кашалёўскім ізалятары жыхар Гомля Ігар Краўчанка. Ён пратэстуе супраць несправядлівага, на ягоную думку, затрыманьня і арышту на 15 содняў.
Пра галадоўку Свабодзе стала вядома ад жыхаркі Гомля, якая таксама адбывае 15-дзённы арышт і даслала паштоўку сваім сябрам. Факт галадоўкі пацьвердзіў і жыхар Буда-Кашалёва, які днямі выйшаў з-пад арышту.
У РАУС Буда-Кашалёва сказалі, што Ігар Краўчанка адмаўляецца ад ежы, але «гэта ягонае права».
25 студзеня суд Савецкага раёну Гомля арыштаваў Ігара Краўчанку на 15 дзён. На суд з ахвотных ніхто ня трапіў. У канцылярыі постфактум сказалі, што яго асудзілі паводле артыкулу 23.34 КаАП — за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, але якой, дзе і калі — не паведамілі.
Ігара Краўчанка затрымалі на выходных у Бабруйску, дзе ён быў у сваякоў. Тады ў Бабруйску адбыліся масавыя арышты і ператрусы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынік масавых затрыманьняў у Бабруйску: «суткі», штрафы, падазраваныя ў крымінальнай справе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У першыя дні пасьля яды балела». Жонка Ігара Лосіка расказала, як ён выходзіць з галадоўкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваслаўныя просяць мітрапаліта Веньяміна вырашыць сытуацыю з галадоўкай Алега Зайца