Алег Заяц, які шмат гадоў працуе пры Сьвята-Елісавецінскім манастыры, абвясьціў сухую галадоўку пратэсту супраць 25-дзённага арышту — ён ня есьць і ня п’е з 23 студзеня.
Жыхару Менску Алегу Зайцу 37 гадоў. У яго праблемы з нагамі, таму ён ня можа працаваць больш за 6 гадзін на дзень. Займаецца рамесьніцтвам — вырабляе бранзалеты і іншыя рэчы, якія прадаюцца ў манастыры ў Навінках. У суботу 23 студзеня Алега затрымалі і адвезьлі ў Савецкі РУУС. А 26 студзеня асудзілі на 25 дзён адміністрацыйнага арышту.
Праваслаўныя зьбіраюць подпісы пад лістом да мітрапаліта Веньяміна, у якім просяць яго прыняць меры, каб спыніць гэтую галадоўку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сказаў, што гэта ягонае рашэньне». Сябры сьцьвярджаюць, што арыштаваны на 25 дзён мянчук пачаў сухую галадоўку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка правёў паралелі паміж штурмам Капітолія ў Вашынгтоне і пратэставымі маршамі ў Беларусі