На мінулым тыдні краіна таксама стала першай зь сябраў ЭЗ, хто ўхваліў да выкарыстаньня расейскую вакцыну «Спутник V». Гэта было зроблена нягледзячы на тое, што Эўрапейскі Зьвяз пакуль не дазволіў прымяняць «Спутник V» на тэрыторыі ЭЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць заражэньняў каранавірусам у сьвеце перавысіла 100,8 млн, колькасьць ахвяр — 2,17 млнВакцына Sinopharm выклікала спрэчкі шмат у якіх краінах Захаду. Кітай ухваліў гэтую вакцыну да выкарыстаньня ў канцы мінулага году, не прывёўшы, зрэшты, дадзеных аб яе дзейснасьці, хоць распрацоўшчык заяўляў пра 79 адсоткаў эфэктыўнасьці. Гэта значна ніжэй за 95 адсоткаў, пра якія паведамляюць вытворцы вакцын Pfizer / BioNTech і Moderna.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брусэль можа заблякаваць пастаўкі вакцыны ў Вялікую БрытаніюСэрбія, якая на мінулым тыдні атрымала 1 000 000 дозаў вакцыны Sinopharm, падтрымлівае з Пэкінам цесныя сувязі, кітайскія кампаніі ўклалі ў гэтую краіну на Заходніх Балканах мільярды эўра. Краіна, якая мае і цесныя сувязі з Расеяй, пачала 6 студзеня выкарыстоўваць таксама расейскую вакцыну «Спутник V», нягледзячы на адсутнасьць маштабных клінічных выпрабаваньняў.