«Вы не несяце калектыўнай адказнасьці за злачынствы сваіх начальнікаў і калег. Ваша праца будзе патрэбна ў новай Беларусі, таму мы не прапануем вам звальняцца. Паведамляйце нам пра незаконныя загады і праблемы ўнутры сыстэмы. Дасылайце копіі дакумэнтаў, аўдыё-відэазапісы і любую інфармацыю, якая дыскрэдытуе Лукашэнку», — заклікаў ён.
Як адзначыў Валер Кавалеўскі, пасьля выбараў 2020 году сыстэма Лукашэнкі стала нагадваць злачынную групоўку, выйсьці зь якой можа быць небясьпечна.
«Я разумею, што дэманстратыўная адстаўка можа суправаджацца перасьледам, цкаваньнем, арыштамі і нават крымінальнымі справамі. Для кагосьці сыход азначае і вялізныя выплаты па кантрактах. Але давайце будзем шчырымі: як раней, ужо ня будзе. Рэжым асуджаны на правал, гэта толькі пытаньне часу. І цяпер перад усімі дзяржаўнымі службоўцамі стаіць выбар: здрадзіць народу і застацца ў мінулым з Лукашэнкам, або гарантаваць сабе і сваім дзецям будучыню ў новай Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усталявалі кантакты з 25 краінамі». Каманда Ціханоўскай падвяла вынікі 2020 годуПа словах Валера Кавалеўскага, створаная з ініцыятывы Сьвятланы Ціханоўскай дзеля ўрэгуляваньня палітычнага крызісу Каардынацыйная рада, заснаванае чальцом прэзыдыюму Паўлам Латушкам Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва, а таксама аб’яднаньне былых сілавікоў ByPOL ужо цяпер маюць зносіны зь дзейнымі чыноўнікамі і супрацоўнікамі праваахоўных структураў.