На ёй выступілі міністры замежных спраў Францыі, Польшчы, Літвы і Румыніі, прадстаўнікі Эўракамісіі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля 700 дыпляматаў ЭЗ і іншых краін, паведамляе сайт Ціханоўскай.
Ціханоўская сказала, ШТО сусьветная супольнасьць можа зрабіць для дапамогі беларусам:
- узмацніць санкцыі і ціск на вінаватых у парушэньні правоў чалавека;
- расьсьледаваць ужо ўчыненыя злачынствы супраць чалавечнасьці;
- прызнаць АМАП і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі;
- перанакіроўваць фінансавую дапамогу грамадзянскай супольнасьці;
- аказваць дапамогу рэпрэсаваным;
- узначаліць працэс мэдыяцыі інклюзіўнага дыялёгу аб мірным транзыце ўлады ў Беларусі;
- дапамагчы ў выключэньні Белтэлерадыёкампаніі з Эўрапейскага вяшчальнага саюзу.
На сустрэчы выступіў і дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Ён расказаў пра лягеры для пратэстоўцаў, створаныя сілавымі структурамі. Ён заявіў, што, улічваючы маштаб рэпрэсій над людзьмі, гаворка ідзе пра пагрозу бясьпецы ня толькі Беларусі, але і ўсяго рэгіёну.