28 студзеня пасол Нямеччыны Манфрэд Гутэрэр сустрэўся з намесьнікам міністра замежных спраў Беларусі Сяргеем Алейнікам, паведаміла пасольства.
Яны абмеркавалі стан і пэрспэктывы двухбаковых адносін.
Пасол Гутэрэр выказаў сваю занепакоенасьць наконт палітычных зьняволеных і запатрабаваў
- вызваленьня палітвязьняў,
- спыненьня рэпрэсій супраць мірных дэманстрантаў і актывістаў,
- пачатаку сапраўднага дыялёгу паміж уладамі і грамадзянскай супольнасьцю ці апазыцыяй.
Ён таксама выказаўся за паскарэньне акрэдытацыі прадстаўнікоў нямецкіх СМІ ў Беларусі.
Беларускае МЗС паведаміла пра сустрэчу, што бакі абмяняліся думкамі аб актуальных пытаньнях беларуска-нямецкага супрацоўніцтва і абмеркавалі пэрспэктывы ягонага разьвіцьця.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей пра дыялёг Менску з Вашынгтонам: «Мы разумеем, якую ролю адыгрываюць ЗША сёньня ў сьвеце» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьнем прызналі актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Вінярскага. Усяго такіх у Беларусі ўжо 221 ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бабарыку адмовілі ў праве на апэляцыю. Справу будзе разглядаць Вярхоўны суд