Ці азначаюць сёньняшнія заявы Аляксандра Лукашэнкі, што ён перадумаў мяняць Канстытуцыю і сыходзіць пасьля яе зьмены? Ці ягоныя словы пра амністыю — крыж на гэтай прапанове?
Якіх менавіта зьменаў заканадаўствадамагаецца ён і навошта яны яму, калі «часам не да законаў»?
Абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Валер Карбалевіч і Вадзім Мажэйка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што групы баевікоў у Беларусі «спрабавалі падрываць дамы і вуліцы». Раней у такім вінавацілі «вагнэраўцаў»
Карбалевіч
- Лукашэнка за паўгоду казаў і пра датэрміновыя выбары, і пра тое, што цяперашні яго прэзыдэнцкі тэрмін — апошні
- Заявы пра сыход робяць Лукашэнку «кульгавай качкай», гэта кепскі сыгнал намэнклятуры
- Таму сыгнал трэба падаваць супярэчлівы. Вось ён яго і падаў
- Калі пра амністыю Лукашэнка сказаў — вярні, што скраў, то размова, хутчэй за ўсё, ішла пра Бабарыку
- Амністыя можа быць часткай стратэгіі лібэралізацыі, як яно адбывалася ў 2014-2015 гадох, калі вызвалілі ўсіх палітвязьняў
- Зараз мы бачым стратэгію закручваньня гаек, у яе межах амністыі месца няма
- Зьмены прадугледжаныя ў самых розных сфэрах
- Справа ня ў тым, што сам уладар павінен дзейнічаць паводле закону, ён не адчувае сябе гэтым абцяжараным
- Але ж армія чыноўнікаў важнае апраўданьне не адно воляй правадыра, хочацца мець апраўданьне законам
- Уражвае колькасьць кірункаў заканадаўства, у якіх плянуюцца зьмены па дэлібэралізацыі — гэта і адміністрацыйны кодэкс, і адміністрацыйна-выканаўчы, і крымінальны, і працоўны
- Я баюся, што ўсе апазыцыйныя партыі могуць ліквідаваць
Мажэйка
- Зьмянілася інфармацыя, на базе якой Лукашэнка робіць высновы
- У жніўні на МЗКЦ яму рабочыя крычалі — Сыходзь!
- А зараз ён распавядае пра шматлікія лісты, якія заклікаюць яго не сыходзіць. Гэта, па-першае, хлусьня, а па другое — адлюстраваньне таго інфармацыйнага кантэксту, у якім ён знаходзіцца
- Лукашэнка кажа, што ня ведае, што зробяць у наступны раз пратэстоўцы. Ён прызнае, што ня ён вядзе рэй, ня ён задае парадак дня
- Ён фактычна прызнае суб’ектнасьць сваіх апанэнтаў
- Згадка пра Кадафі (кіраўнік, якога калом згвалтавалі) выдае яго страх
- Гаворка пра амністыю хоць крыху апраўдвае Васкрасенскага ў вачах прыстойных людзей
- Тэма амністыі, як і тэма ўвядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне — гэта козыры, якія яшчэ ёсьць у Лукашэнкі, каб размарожваць заходні вэктар
- Апошнія месяцы ўлада сама заяўляла, што дзейнічае па-за законам (часам не да законаў). Зараз яна спрабуе ўзаконіць свае незаконныя практыкі апошніх месяцаў