Пра гэта паведамляе беларускае дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.
Лукашэнка нагадаў аб сваіх словах пра тое, што «Беларусь – гэта трамплін для нападу на Расею». Ён лічыць, што адрозьненьне беларускіх пратэстаў ад расейскіх палягае ў тым, што ў жніўні 2020 года ў Беларусі нібыта «хацелі ажыцьцявіць бліцкрыг» і «ўвесьці натаўскія войскі», а ў Расеі «будут качать вдолгую».
Гаворачы пра Навальнага, Лукашэнка заявіў, што расьсьледаваньне пра ўладу і прэзыдэнта можа рабіць толькі чалавек «з крышталёва чыстай біяграфіяй», а расейскі апазыцыянэр мае судзімасьць. «Выпусьцілі ў Нямеччыну (захацеў там лячыцца), і ў гэты час, будучы ў несьвядомым стане, скляпаў двухгадзінны фільм. Што, людзі гэтага не разумеюць?» – заявіў Лукашэнка.
Як і Ўладзімір Пуцін, Лукашэнка не назваў Навальнага па імені.