Беларускі фонд культурнай салідарнасьці ладзіць відэаканцэрт «Назад у будучыню».
Пачатак у 20.00 па менскім часе.
«Удзельнікі гэтага праекту адгукнуліся на падзеі лета-2020 і пацярпелі за сваю грамадзянскую пазыцыю.
Акторку Алену Гіранок двойчы затрымлівалі на маршах, білі пры затрыманьні, яна правяла дзьве ночы на Акрэсьціна і двойчы атрымлівала на судзе штрафы.
Гітарыста Андрэя Еўдакімава жорстка зьбілі сілавікі проста ў краме, непадалёк ад „плошчы Пераменаў“ пасьля акцыі памяці Рамана Бандарэнкі, ён атрымаў траўмы галавы і пад пагрозаю арышту быў вымушаны зьехаць зь Беларусі.
Кіраўніцу праекту Натальлю Ляванаву звольнілі зь Беларускай акадэміі мастацтваў пасьля таго, як яна абвясьціла страйк», — пішуць арганізатары ў анонсе канцэрту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 23 студзеня стартуе онлайн-праект #АртыстыПерамогі. Першым выступіць рагачоўскі Тor Band ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эўрапейскі вяшчальны зьвяз накіравалі ліст з просьбай выключыць з арганізацыі Белтэлерадыёкампанію ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фонд культурнай салідарнасьці паказаў спэктакль па кнізе Горвата «Радзіва «Прудок». ВІДЭА