Кіраўнік кампаніі Цукербэрг патлумачыў гэта тым, што людзі і кампаніі актыўна выкарыстоўвалі сацыяльную сетку ва ўмовах пандэміі, інфармуе «Голас Амэрыкі».
Прыбытак Facebook істотна вырас у апошнім квартале летась, калі людзі, вымушаныя праводзіць сьвяты ва ўмовах пандэміі, выкарыстоўвалі вядучую сацыяльную сетку для працы і вольнага часу.
Кампанія Facebook заявіла аб прыбытку ў 11,2 мільярда даляраў пры абароце ў 28 мільярдаў. Гэтыя паказчыкі вырасьлі на 53 і 33 адсоткі адпаведна, у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году.
«Мы вельмі добра завяршылі год, паколькі людзі і кампаніі працягвалі карыстацца нашымі паслугамі ў гэтыя складаныя часы», — заявіў выканаўчы дырэктар Facebook Марк Цукербэрг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: WhatsApp пакінулі мільёны карыстальнікаўКампанія паведаміла, што яе асноўная сацыяльная сетка мела 2,8 мільярда карыстальнікаў на канец сьнежня 2020 году. Пры гэтым 3,3 мільярда чалавек выкарыстоўвалі хаця б адну зь яе «сямейных» праграм, уключаючы Instagram, WhatsApp і Messenger.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Google пагражае закрыцьцём у Аўстраліі ў выпадку прыняцьця новага закону