Некаторыя амбасадары з Эўрапейскага зьвязу распаўсюджваюць у Беларусі інфармацыю антыдзяржаўнай накіраванасьці, з такой заявай выступіў 28 студзеня міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей падчас пасяджэньня Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў – удзельніц СНД, перадае БЕЛТА.
«Мы цяпер бачым, што некаторыя амбасадары, якія прадстаўляюць Эўрапейскі зьвяз, разьмяшчаюць інфармацыю або пасты антыдзяржаўнай скіраванасьці», — сказаў Уладзімер Макей, не назваўшы прозьвішчаў.
«Калі амбасадар адназначна займае лінію, накіраваную супраць уладаў краіны, у якой ён знаходзіцца, значыць, такі амбасадар не павінен займаць адпаведную пасаду», – сказаў міністар Макей.
Ён дадаў, што Беларусь ня раз сутыкалася з вонкавым умяшаньнем ва ўнутраныя справы і спробамі насаджэньня ў краіне «дэмакратыі» з боку заходніх партнэраў.
«Прадстаўнікі дыпляматычных устаноў, акрэдытаваных тут, ня толькі заклікалі да ўдзелу ў акцыях, але і самі ўдзельнічалі ў іх. Натуральна, мы вымушаныя былі рэагаваць на падобныя факты, і вельмі жорстка. Так будзе і далей», – сказаў Макей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадары Польшчы і Літвы пакінулі Беларусь. Пасол Нямеччыны зьяжджае сёньня27 студзеня амбасадар Эўрапейскага зьвязу ў Менску Дырк Шубэль зрабіў рэпост паведамленьня ў фэйсбуку Паўла Латушкі аб сустрэчы лідэраў апазыцыі, якая падрыхтавала плян перамогі – 2021.