Міністэрства ўнутранай бясьпекі 27 студзеня апублікавала прэс-рэліз Нацыянальнай сыстэмы апавяшчэньня аб тэрарызьме (National Terrorism Advisory System, NTAS), у якім зьмяшчаецца папярэджаньне, што «стан падвышанай пагрозы» працягнецца ў краіне сама меней да канца красавіка, паведамляе «Голас Амэрыкі».
«У апошнія дні бунты з ужываньнем гвалту працягваліся, — гаворыцца ў прэс-рэлізе міністэрства, — і ў нас па-ранейшаму выклікае заклапочанасьць той факт, што асобы, незадаволеныя дзейнасьцю дзяржаўных органаў і зьменай прэзыдэнцкай улады, а таксама раздражнёныя іншымі ідэалягічнымі прычынамі, могуць працягваць мабілізаваць свае сілы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ФБР адсочвае больш за 400 падазраваных па справе аб штурме КапітоліюДалей прэс-рэліз адзначае, што агрэсіўна настроеныя ўнутраныя тэрарысты «могуць натхніцца ўварваньнем ў будынак вашынгтонскага Капітолію 6 студзеня і абраць мішэньню для сваіх дзеяньняў афіцыйных асоб і дзяржаўныя ўстановы».
Паведамляецца таксама, што 11 студзеня ўлады арыштавалі двух чалавек у штаце Вашынгтон падчас спробы пратэстоўцаў сарваць пасяджэньне заканадаўчага органу штату. За пару дзён да гэтага іншая група незадаволеных прарвалася на тэрыторыю рэзыдэнцыі губэрнатара штату, спыніць іх удалося толькі каля дзьвярэй губэрнатарскага дома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды ў акрузе Калюмбія разглядаюць справы аб нападзе на КангрэсРаней на гэтым тыдні камандаваньне арміі ЗША абвясьціла, што мае намер захаваць у сталічнай акрузе Калюмбія кантынгент Нацыянальнай гвардыі колькасьцю да сямі тысяч вайскоўцаў мінімум да сярэдзіны сакавіка, з прычыны павышанага ўзроўню трывогі падчас важных дзяржаўных захадаў, такіх як зварот прэзыдэнта Джо Байдэна да Кангрэсу, працэдура імпічмэнту Дональда Трампа і штогадовы «Марш за жыцьцё».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Працэс імпічмэнту Трампа пачнецца пасьля 8 лютага