Адвакаты Віктара Бабарыкі просяць накіраваць справу зь Вярхоўнага суду ў ніжэйшы, каб была магчымасьць абскардзіць прысуд, піша Tut.by.
У Вярхоўны суд справу перадала Генэральная пракуратура.
«Разгляд спраў такой катэгорыі паводле Крымінальна-выканаўчага кодэксу магчымы ў хоць-якім зь ніжэйшых судоў: як у раённым, так і ў Менскім гарадзкім. Калі ж Вярхоўны суд з сваёй ініцыятывы прыме крымінальную справу ў сваю вытворчасьць, то ў такім выпадку Віктар Бабарыка будзе пазбаўлены права на апэляцыйнае абскарджаньне прысуду, бо, згодна з КВК, прысуды Вярхоўнага суду не падлягаюць абскарджаньню ў апэляцыйным парадку», — патлумачылі адвакаты.
Віктара Бабарыку, колішняга старшыню «Белгазпрамбанку», затрымалі 18 чэрвеня 2020 году. Яго вінавацяць у карупцыі і нясплаце падаткаў. У зьняволеньні таксама ягоны сын Эдуард Бабарыка, якога таксама абвінавачваюць у эканамічных злачынствах. Пры гэтым ні бацька, ні сын сваёй віны не прызналі, а праваабаронцы далі ім статус палітвязьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 31 асобу. Усяго такіх у Беларусі ўжо 220 ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронца Валянцін Стэфановіч: Такіх рэпрэсій і катаваньняў не было ў найноўшай гісторыі Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адвакаты Віктара Бабарыкі заявілі пра адсутнасьць у ягонай справе доказаў віны