У паплечнікаў Навальнага за дзень правялі 15 ператрусаў, ягонага брата і юрыстку фонду затрымалі

Паліцыя каля дома Навальнага

У Расеі роднага брата Аляксея Навальнага Алега і юрыстку Фонду барацьбы з карупцыяй Любоў Собаль затрымалі 26 студзеня.

Яны — падазраваныя ў крымінальнай справе за парушэньне санітарна-эпідэмічных правілаў. У кватэрах Аляксея Навальнага і Любові Собаль правялі ператрусы.

У гэтай жа справе затрымалі ўдзельніцу Pussy Riot Марыю Алёхіну.

Усяго 26 студзеня ў паплечнікаў і блізкіх Аляксея Навальнага правялі сама меней 15 ператрусаў. Падставай для вобшукаў стала заведзеная пасьля суботніх мітынгаў крымінальная справа аб парушэньні санітарна-эпідэміялягічных правілаў. Паводле яе, могуць адправіць за краты тэрмінам да двух гадоў.

23 студзеня ў акцыях пратэсту ў абарону Навальнага ў 125 гарадах Расеі ўзялі ўдзел больш за 100 тысяч чалавек. Каля 3,5 тысячы былі затрыманыя. Акцыі не былі ўзгодненыя з уладамі. У многіх гарадах адміністрацыі адмаўляюць ва ўзгадненьні мерапрыемстваў, спасылаючыся на пандэмію каранавіруснай інфэкцыі новага тыпу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіст з Нальчыку, актывіст з Дагестану і пракрамлёўскі палітык. Група Bellingcat назвала новых ахвяр «атрутнага» НДІ ФСБ
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Лукашэнкі 6 гадоў запасу», — Шэндэровіч пра перамогу на доўгай дыстанцыі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «За некалькі месяцаў Лукашэнка стаў жалю вартым чалавекам, які выклікае насьмешку», — Максім Кац пра перамогу мірнага пратэсту