Паводле агенцтва кінэматографу Mailuki Films, беларуская стужка трапіла ў пашыраны ліст прэтэндэнтаў адразу ў чатырох намінацыях:
- Найлепшы фільм
- Найлепшая акторка
- Найлепшая мужчынская роля
- Найлепшыя здымкі
8 лютага ліст скароцяць, у ім застануцца толькі стужкі, непасрэдна рэкамэндаваныя да вырашальнага паказу журы прэміі «Оскар».
Перад тым «Возера радасьці» пакажуць у першы дзень міжнароднага кінафэстывалю Flathead Lake International, які 29–31 студзеня пройдзе ў горадзе Полсан, штат Мантана, ЗША.
Фільм «Возера радасьці», галоўную ролю ў якім згуляла Анастасія Пляц, здымалі ў вёсках Ляхавіцкага раёну на Берасьцейшчыне. Кінатвор па рамане пісьменьніка Віктара Марціновіча расказвае гісторыю 9-гадовай Ясі, у якой памерла маці. Бацька вырашыў уладкоўваць сваё асабістае жыцьцё з новай жонкай, а дачку адправіў у інтэрнат. Але аднойчы дзяўчынка вярнулася.
У канцы кастрычніка 2020 году кінастужка Аляксея Палуяна перамагла на фэстывалі кароткамэтражнага кіно ў Лос-Анджэлесе L.A. Shorts International Film Festival.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вылучаны Беларусьсю фільм «Урокі фарсі» зьнялі з конкурсу на прэмію «Оскар» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фонд культурнай салідарнасьці паказаў спэктакль па кнізе Горвата «Радзіва «Прудок». ВІДЭА