Што беларусы кажуць пра лягер для пратэстоўцаў пад Слуцкам. ВІДЭА

Аўтазакі з затрыманымі і вышкі для ахоўнікаў у лягеры для пратэстоўцаў пад Слуцкам

Як высьветліла Свабода, з пачаткам пасьлявыбарчых пратэстаў улады пераабсталявалі лячэбна-працоўны прафілякторый (ЛПП) № 3 пад Слуцкам у лягер для затрыманых пратэстоўцаў. Мы спыталі ў мянчукоў, што яны пра гэта думаюць.


Пра лягер для пратэстоўцаў. Сьцісла

  • Сьведка будаўніцтва лягеру расказаў, што ЛПП № 3 пад Слуцкам вырашылі пераабсталяваць для ўтрыманьня пратэстоўцаў 10 жніўня.
  • Лягер прызначаўся для ўтрыманьня прыкладна 2000 чалавек. Іх пачалі прывозіць зь Менску 12 жніўня.
  • Абсталяваньне для лягеру пад Слуцкам звозілі з розных месцаў Беларусі, у тым ліку з вайсковых частак і папраўчых калёній.
  • Унутранай аховай лягера займаўся Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў. Вонкавай — салдаты Мінабароны.
  • Пасьля нечаканага вызваленьня вязьняў 15 жніўня лягер быў ліквідаваны за некалькі дзён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рыхтаваліся да прыёму 2000 чалавек». Падрабязнасьці і фота будоўлі лягеру для пратэстоўцаў пад Слуцкам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сказалі, што будуюць новы Асьвенцім». Фатограф расказаў, як у жніўні з Акрэсьціна трапіў у незвычайнае месца