У Менску 27 студзеня аднавілася актыўнасьць невядомых, якія езьдзяць па розных раёнах гораду, зрываюць бел-чырвона-белыя сьцягі і вешаюць чырвона-зялёныя.
У прыватнасьці, у мікрараёне Новая Баравая людзі ў чырвона-зялёнай форме Ўзброеных Сілаў і ў масках ляпілі дзяржаўныя сьцягі з паперы на вокны жыхароў. Жыхары прыбіраюць пабочныя прадметы са сваіх вокнаў і пад’ездаў.