«Кітайскія партнэры адказалі гатоўнасьцю актыўна прапрацаваць гэтае пытаньне», — цытуе агенцтва БелаПАН прэсавую службу Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сябра страйкаму заклікаў нарвэскую кампанію Yara адмовіцца ад новага кантракту зь «Беларуськаліем»Акрамя таго, «з кітайскім бокам працягваецца праца ў намэнклятуры прадукцыі, якую беларускія прадпрыемствы гатовыя пастаўляць у Кітай у 2021–2022 гадах». Створана экспэртная група «для спрашчэньня гандлёвых працэдур і далейшага разьвіцьця экспарту».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нарвэская кампанія Yara разьлічвае, што кіраўніцтва «Беларуськалію» спыніць рэпрэсіі супраць шахтароўЛукашэнка «падзякаваў старшыні КНР за падтрымку Беларусі на міжнароднай арэне».
Таксама Кітай пацьвердзіў гатоўнасьць паставіць у Беларусь вакцыну супраць COVID-19 «у патрэбным аб’ёме».
Лукашэнка таксама заявіў пра важнасьць актывізацыі «знакавага супрацоўніцтва» у індустрыяльным парку «Вялікі камень» і істотнага пашырэньня прысутнасьці «вядучых кітайскіх кампаній і банкаў» у Беларусі
Пры чым тут правы чалавека
- Нарвэская кампанія Yara, якая набывае прадукцыю «Беларуськалію», выказала трывогу за сытуацыю на «Беларуськаліі», пасьля таго як рабочых прадпрыемства, якія абвясьцілі страйк, пачалі арыштоўваць і звальняць. Таксама ў апошнія месяцы былі выпадкі траўмаваньня і гібелі шахтароў. Нарвэжцы запатрабавалі ад «Беларуськалію» прытрымлівацца Кодэксу паводзінаў дзелавых партнэраў.
- 21 студзеня кіраўніцтва «Беларуськалію» афіцыйна выказала гатоўнасьць да далейшага супрацоўніцтва зь Yara, а сябры страйкаму, чый страйк напярэдадні зноў прызналі незаконным, адрэагавалі на заяву рэзкай крытыкай кіраўніцтва.