Гэта ў эквіваленце адпавядае прыкладна 400 далярам ЗША.
Такім чынам, уладам не ўдаецца выканаць даўняе абяцаньне Аляксандра Лукашэнкі, што кожны беларус будзе зарабляць мінімум «па 500 даляраў». А ў лепшыя часы плянку сярэдняга заробку абяцалі ўзьняць да тысячы даляраў.
Але нават пры такой статыстыцы заробак чыноўніка і настаўніка адрозьніваецца ў разы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У 3,7 раза больш, чым настаўніку. Колькі плацяць дзяржслужачым ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Напружылі эканамічную абстаноўку хаджэньні па вуліцах». Лукашэнка назваў вінаватых у крызісеРэальная заработная плата ў бюджэтных арганізацыях у 2020 годзе ў параўнаньні з 2019-м павялічылася на 13%. Намінальны налічаны сярэднямесячны заробак такіх работнікаў склаў 1250 рублёў.
Ад 1 студзеня 2021 году базавая стаўка для бюджэтных арганізацый складае 195 рублёў. У параўнаньні зь мінулым годам яна вырасла на 10 рублёў. Яе памер вызначаны з улікам прагнозу асноўных парамэтраў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця.