Пацярпелая ў судзе расказала пра свае маральныя пакуты, якія яна ацаніла ў 5000 рублёў. У якасьці сьведкі дапыталі афіцыйную прадстаўніцу ГУУС Менгарвыканкаму Натальлю Ганусевіч.
Справу разглядала судзьдзя Тацяна Акавітая, паведамляе «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выдатнік, герой аднаклясьнікаў». Студэнта БДУІР судзяць за заклік да страйкуПаводле абвінавачваньня, 18 чэрвеня карыстальнік Коба [Дзьмітры Ўшацкі] разьмясьціў у тэлеграм-чаце «Банда Лукі» абразьлівае паведамленьне пад фатаграфіяй Вольгі Чамаданавай, выказанае ў непрыстойнай форме з мэтай «адпомсьціць за яе афіцыйны камэнтар пра ўмовы ўтрыманьня на Акрэсьціна».
Такім чынам, гэта «прыніжае гонар і годнасьць Чамаданавай, прычыняе ёй маральныя пакуты, падрывае аўтарытэт, асабістыя і прафэсійныя якасьці» і падпадае пад артыкул 369 Крымінальнага кодэксу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У тым месцы, дзе прымушаюць маўчаць праўду, свой рот адкрывае хлусьня». Пачаўся суд над блогерам Паўлам СьпірынымНа судзе абвінавачаны прызнаў віну, раскаяўся і папрасіў прабачэньня ў Вольгі Чамаданавай. Ён патлумачыў, што ўбачыў камэнтар прадстаўніцы МУС з нагоды затрыманьня Сяргея Ціханоўскага і гэта выклікала ягоную незадаволенасьць.
«Мяне абурылі абставіны затрыманьня Ціханоўскага. Склалася меркаваньне, што яго затрымалі не зусім карэктна, скажам так. У дачыненні да яго былі ўчыненыя правакацыйныя дзеяньні з боку грамадзянскай асобы. Яна потым была апазнаная як жанчына лёгкіх паводзінаў», — адзначыў Дзьмітры Ўшацкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выказвалі пратэст пад выглядам раздачы ежы бяздомным». У Менску асудзілі на 15 сутак 3 валянтэраў, якія дапамагалі бяздомнымВольга Чамаданава на судзе заявіла, што ведала пра існаваньне тэлеграм-чату «Банда Лукі», але не была яго карыстальніцай. Аднак яе калегі з МУС ажыцьцяўляюць маніторынг інтэрнэт-прасторы. Скрыншот ёй даслала калега Натальля Ганусевіч.
Паводле Чамаданавай, камэнтар быў накіраваны ў дачыненьні да яе, у першую чаргу як жанчыны. Яна заявіла грамадзянскі пазоў аб прычыненьні ёй маральных пакутаў на 5000 рублёў і прасіла пакараць Ушацкага на меркаваньне суду.
Абвінавачаны пазоў прызнаў часткова і сказаў, што гатовы пакрыць 3000 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пэнсіянэрку, якая адседзела «суткі» за карагод у лесе, пакаралі арыштам за здымак ля навагодняй ялінкі з партыйным сьцягамПадчас спрэчак пракурор выключыў з абвінавачваньняў «матывы палітычнай і ідэалягічнай варожасьці, зьвязанай з электаральнай кампаніяй у Беларусі». Сама Чамаданава першапачаткова з гэтым не пагадзілася, аднак потым сказала, што падтрымлівае пазыцыю дзяржабвінаваўцы.
Пракурор запрасіў 2 гады абмежаваньня без накіраваньня ва ўстанову папраўчага тыпу. Судзьдзя гэта і прызначыла.
Акрамя таго, суд абавязаў Дзьмітрыя Ўшацкага выплаціць Вользе Чамаданавай 5000 рублёў маральнай шкоды.
Мужчына ў апошнім слове заявіў, што паспрабуе выплаціць кампэнсацыю найхутчэй, каб «перагарнуць гэтую старонку».