У анкетаваньні, паведзеным рэсурсам dev.by, узялі ўдзел 1 150 адмыслоўцаў.
42% рэспандэнтаў працуюць у аўтсорсінгавых кампаніях, траціна — у прадуктовых. Большасьць — праграмісты-распрацоўнікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 70% кіраўнікоў беларускіх ІТ-кампаній чакаюць пагаршэньня ўмоў працы, — апытаньнеЯшчэ ў верасьні мінулага году звыш 50% рэспандэнтаў казалі, што не плянуюць пераезд: маўляў, такі варыянт будуць разглядаць, калі сытуацыя пагоршыцца. За наступныя 4 месяцы жаданьне працаваць у Беларусі прыкметна зьменшылася: на сёньня гатовыя заставацца дома толькі 36% адмыслоўцаў.
Пры гэтым многія не разглядаюць пераезд як часовую меру, а плянуюць зьехаць адразу на сталае месца жыхарства. Пра гэта заявілі больш за 30% апытаных. У верасьні мінулага году пра такі сцэнар думалі 24% айцішнікаў.
Такім чынам, ІТ-спэцыялісты адказалі скептыкам, якія сьцьвярджалі, што плянаваць рэлакейт — гэта адно, а ўзяць і паехаць — зусім іншае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва ўрадзе падвышэньне падаткаў для працаўнікоў ІТ-сэктару патлумачылі сацыяльнай справядлівасьцюУ верасьні аб плянах на пераезд і працяглую службовую выправу заявілі амаль 34% рэспандэнтаў, і 4% ужо паспелі зьехаць.
Цяпер аб ад’ездзе за мяжу паведамілі больш за 14% ІТ-адмыслоўцаў, 8% вяртацца не плянуюць. Чатыры месяцы таму такіх было менш за 2%.
Доля айцішнікаў, якіх усё задавальняе і якія ня бачаць неабходнасьці зьяжджаць, складае ўсяго 4,6%.