25 студзеня прадстаўнікі сілавых структураў забралі артыста камэрнага хору Дзяніса Іванова з рэпэтыцыі ў Дзяржфілярмоніі.
Пра гэта паведаміла ягоная калега. Меркавана, падставай стала акцыя ў Dana Mall.
14 студзеня ў холе гандлёвага цэнтру вывесілі бел-чырвона-белы памерам у некалькі паверхаў. Там жа выступіў «Вольны хор», у акцыях якога удзельнічае і Дзяніс Іваноў.
Тады сьцяг правісеў гадзіну, пасьля чаго ахова яго зьняла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ёсьць злая сіла, якая ня хоча, каб людзі радаваліся». За тыдзень у Менску затрымалі паўтара дзясятка музыкаўЛетась у лістападзе артыста ўжо затрымлівалі разам зь віялянчалістам Аляксандрам Сердзюковым, і таксама ў будынку філярмоніі. Тады абодвум прысудзілі па 15 сутак арышту за «хуліганства».
Тэлефонная сувязь зь Дзянісам Івановым адсутнічае.