Яго сям’я атрымала з ВНУ адпаведны ліст. У дакумэнце напісана, што маладога чалавека адлічылі 12 студзеня за «непасьпяховасьць у трох і больш вучэбных прадметах», піша Tut.by.
«У суботу мы атрымалі ліст з унівэрсытэту, у ім напісана, што сын ня здаў зімнюю сэсію (3 залікі, 5 іспытаў і курсавую), таму яго адлічваюць, — расказала ягоная маці Вольга. — Я пакуль ня ведаю, што рабіць з гэтай інфармацыяй. Думаю, трэба дачакацца Яна. Калі ён вызваліцца, сам павінен вырашыць: хоча вучыцца ў гэтым унівэрсытэце ці не. Тады і будзе нешта вырашаць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы прызналі палітвязьнем арыштаванага на 86 сутак студэнта СалановічаЯна Салановіча затрымалі летась 1 лістапада падчас маршу ў Курапаты. Назаўтра яго асудзілі на 12 дзён арышту, але, адседзеўшы іх, на волю Ян так і ня выйшаў. Як пазьней высьветліў адвакат, падчас разбору малады чалавек паведаміў, што на знак пратэсту выходзіў на вуліцу ад жніўня, і пералічыў 15 эпізодаў.
Агулам прайшло восем судовых пасяджэньняў. Калі скласьці суткі, якія ён атрымаў на ўсіх судах, за кратамі Ян павінен правесьці 114 дзён і выйсьці на волю толькі ў канцы лютага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Студэнта-«рэкардсмэна» асудзілі восьмы раз. Яму ўжо набегла 114 сутак арыштуЗа ўвесь гэты час, кажа спадарыня Вольга, сям’я не атрымала ніводнага ліста. Раз-пораз весткі ад Яна прыходзяць празь яго сукамэрнікаў, якія выходзяць на волю. Апошняя была два тыдні таму: патэлефанаваў мужчына і супакоіў, што зь Янам усё добра.