Літоўскія ўлады за пяць месяцаў пасьля выбараў выдалі беларусам звыш 5,5 тысячы дазволаў на часовае пражываньне

Уезд у Літву зь беларускага боку.

За пяць месяцаў пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі грамадзянам краіны выдалі 5739 дазволаў на часовае пражываньне ў Літве.

Паводле зьвестак Дэпартамэнту міграцыі Літвы, з 10 жніўня 2020 году, калі ў Беларусі ўспыхнулі акцыі пратэсту, да 12 студзеня 2021 году грамадзянам Беларусі выдалі 5739 дазволаў на часовае пражываньне. За гэты пэрыяд адхілілі толькі 11 заявак ад беларусаў.

86 беларусаў падалі прашэньні аб прыстанішчы ў Літве, іхныя заявы застаюцца на стадыі разгляду.

Дваім ужо адмовілі, бо міграцыйныя органы Літвы засумняваліся ў пагрозе іхным жыцьцям. На думку літоўцаў, гэтыя грамадзяне ня ўдзельнічалі ні ў якіх мітынгах супраць рэжыму Лукашэнкі і проста імкнуліся легалізавацца ў Эўропе.

Шмат беларускіх грамадзянаў пасьля пачатку хвалі рэпрэсіяў у сваёй краіне таксама атрымалі прыстанішча ў Польшчы, Чэхіі, Украіне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супрацоўнікі санаторыю «Беларусь» просяць дапамогі ў прэзыдэнта Літвы і ў Ціханоўскай
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Камісія па літоўскай мове пакуль ня мае намеру мяняць назву Беларусі