На суд прыйшла вялікая колькасьць людзей, у залі зьмясьціліся каля 50-ці чалавек. Значная частка не змагла прайсьці ў залю, каля 70 чалавек засталося стаяць па-за заляй судовых паседжаньняў, бо ім не хапіла месца. Дзьверы залі зачынілі.
Паўла Сьпірына даставілі ў суд пад канвоем, ён знаходзіцца ў клетцы. У пачатку працэсу ён заявіў хадайніцва аб адмове ад адваката, будзе абараняць сябе сам. Адмова ад адваката не зьвязаная зь маім матэрыяльным становішчам, сказаў Павал. Суд пастанавіў задаволіць хадайніцва. Спірын сказаў суду, што не прызнае сябе вінаватым.
Сьпірын таксама заявіў, што не давярае пракурору і выступіў з хадайніцвам пра выклік у суд сьведак, якія выказвалі сваю думку пра ягоны фільм і якіх дапытвала сьледзтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яму хочуць закрыць рот». Жонка зьняволенага блогера Паўла Сьпірына расказвае пра справу мужаВідэаблогера абвінавачваюць паводле 130-га артыкулу Крымінальнага кодэксу («Наўмысныя дзеяньні, накіраваныя на ўзбуджэньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасьці).
Падставай для завядзеньня супраць яго крымінальнай справы стаў ягоны фільм «Грань» пра наркагандаль у Беларусі. Фільм быў занесены ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Другое відэа, за якое абвіначваюць блогера, «Жудасная тайна генпракурора Беларусі: карт-блянш на садызм».
Папярэдняе расьсьледаваньне ў крымінальнай справе было скончана 27 лістапада.
Паўла Сьпірына затрымалі 4 верасьня, праз трое сутак выпусьцілі і праз паўтара дня зноў затрымалі 9 верасьня пасьля таго як ён апублікаваў новы відэаблог.
На мінулых выбарах Павал Сьпірын заявіў пра намер балятавацца кандыдатам у прэзыдэнты. Аднак Цэнтравыбаркам яго ініцыятыўнай групы не зарэгістраваў.