Газэта адміністрацыі прэзыдэнта «СБ. Беларусь сегодня» апублікавала ўчора відэа з допытамі некаторых затрыманых у Менску 23 студзеня.
Адна зь іх — 29-гадовая Тацяна, якую затрымалі за тое, што разам з хлапцом прынесла да амбасады Расеі і паставіла там туалетны ёршык з надпісам «Пуціну».
Дзяўчыну прымусілі выбачацца на камэру і «прызнаць сваю віну».
Туалетны ёршык стаў мэмам пасьля выхаду апошняга расьсьледаваньня Фонду барацьбы з карупцыяй пра «палац Пуціна» ў Геленджыку коштам паўтара мільярда даляраў. У фільме было паказана шмат дзіўных рэчаў, адным з самых яркіх фактаў быў закуп туалетнага ёршыка коштам 700 эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каманда Навальнага апублікавала расьсьледаваньне пра «палац Пуціна». ВІДЭАУ выніку людзі ў Расеі зрабілі гэты прадмет сымбалем пратэстаў 23 студзеня 2020 году: многія выйшлі на акцыю з туалетнымі ёршыкамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва ўсёй Расеі прайшлі акцыі пратэсту. Дзясяткі тысяч удзельнікаў, тысячы затрыманых