Член прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіраваньня Павал Латушка падтрымаў акцыі пратэсту, якія прайшлі ў расейскіх гарадах 23 студзеня, піша БелаПАН.
«Зараз на вуліцах гарадоў Расеі гучаць лёзунгі „Жыве Беларусь!“ і „Беларусь, мы з табой!“. А на вуліцах беларускіх гарадоў падтрымліваюць Аляксея Навальнага. Так адбываецца, таму што ў нашых пратэстаў ёсьць супольнае: улада, якая адарвалася ад рэчаіснасьці. Гэта сапраўдная інтэграцыя зьнізу».
Латушка падкрэсьліў, што і Каардынацыйная рада, і Нацыянальнае антыкрызіснае ўпраўленьне неаднаразова зьвярталіся да кіраўніцтва Расеі, каб тое дало ацэнку падзеям, якія адбываюцца ў Беларусі, і выразна прамовіла, як ставіцца да затрыманьняў дзясяткаў тысяч мірных людзей, а крымінальныя справы па фактах забойстваў і гвалту ніхто супраць сілавікоў не заводзяць.
Па словах Латушкі, у Крэмль адпраўлялі аўдыёзапіс з выказваньнямі намесьніка міністра ўнутраных спраў Беларусі Мікалая Карпянкова, які заклікаў страляць у мірных дэманстрантаў і будаваць для іх лягеры. Але ніякай рэакцыі афіцыйнай Масквы на гэта не дачакаліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўдыё пра забойства Тарайкоўскага. Праваабаронцы патрабуюць ад Генпракуратуры і СК пачаць крымінальную справу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выдаць нашым памочнікам сьмяротную і несьмяротную зброю». Карпянкоў зноў заявіў пра «лішніх людзей»На думку Паўла Латушкі, пуцінская ўлада цяпер сканцэнтруецца на сваіх праблемах, «якія будуць толькі нарастаць», а беларусы «павінны яшчэ раз зразумець», што ўсё ў іх руках.
«Хопіць глядзець на Захад ці Ўсход. Вырашаць праблемы беларусаў мусяць самі беларусы», — заклікаў Латушка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва ўсёй Расеі прайшлі акцыі пратэсту. Дзясяткі тысяч удзельнікаў, тысячы затрыманых