З пачатку акцыі «Свабоду Аляксею Навальнаму», якая праходзіць па ўсёй Расеі, органы аховы парадку затрымалі больш за 2500 удзельнікаў мірных шэсьцяў і мітынгаў.
Паводле дадзеных праваабарончай арганізацыі «ОВД-Инфо» на 21:50, па ўсёй Расеі на акцыях затрымалі больш за 2500 чалавек, зь іх у Маскве — 952 чалавекі, у Санкт-Пецярбургу — 374 чалавекі.
Падтрымку расейскім акцыям у абарону Аляксея Навальнага і расейскіх палітвязьняў выказалі таксама ўдзельнікі маніфэстацый за мяжой.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва ўсёй Расеі прайшлі акцыі пратэсту. Дзясяткі тысяч удзельнікаў, тысячы затрыманых