Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал яго бацькі, экс-банкіра і былога прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыкі.
Абодва Бабырыкі, бацька і сын, былі затрыманыя 18 чэрвеня летась і знаходзяцца ў СІЗА КДБ.
«Што тычыцца майго бестэрміновага знаходжаньня ў СІЗА. Гэта, вядома, цікавы досьвед. Побыт і фізычныя ўмовы — самае простае, з чым тут можна справіцца. Жыву, як манах у кельлі, на некалькіх квадратных мэтрах. Менавіта гэтае абмежаваньне і немагчымасьць уцячы ад сябе сталі прычынай маштабнай працы над сабой. Калі шчыра, то гэта самы насычаны пэрыяд у маім жыцьці з пункту гледжаньня зьмен, але і самы цяжкі», — цытуюцца ў паведамленьні фрагмэнты лістоў Эдуарда Бабарыкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эдуард Бабарыка напісаў, што рэдка атрымлівае лісты і знаходзіўся ў адзіночнай камэрыБабарыка-малодшы абвінавачваецца паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры). Праваабаронцы прызналі Эдуарда і Віктара Бабарыкаў палітвязьнямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адвакаты Віктара Бабарыкі заявілі пра адсутнасьць у ягонай справе доказаў віныСёньня таксама зьявілася інфармацыя, што ўдзельніку Каардынацыйнай рады беларускай апазыцыі Максіму Знаку працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай да 9 сакавіка. Пра гэта паведаміў ягоны адвакат.